Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 337 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў з 17.02 да 22.02.2020

Дата: 24 февраля в 22:58, Обновлено 26 февраля в 07:41
80 просмотров

Пачаўся Тыдзень 17 лютага лінейкай,  на якой дзеці пазнаёміліся з запланаванымі мерапрыемствамі. 

У рамках тыдня адбыліся цікавыя мерапрыемствы з удзелам вучняў 5-11 класаў.

       Найбольш запамінальнымі аказаліся мерапрыемствы пазнаваўчага характару.Для старэйшых вучняў і работнікаў школы цікавым стала знаёмства з беларускай кухняй і рэцэптамі прыгатавання некаторых нацыянальных страў.Такія стравы як бабка, дранікі, бульба з грыбамі, клёцкі, тоўстыя бліны, боршч з рэцэптамі прыгатавання былі ўзяты для апрабавання на сваіх дамашніх кухнях.

Складаным, але цікавым спаборніцтвам стала калектыўная дыктоўка " Самы пісьменны клас".Вучні прызналіся, што такі калектыўны від працы патрабаваў асаблівай адказнасці  за пісьмо без памылак.Панавала атмасфера  хвалявання і за сябе, і за калектыў. Пераможцамі спаборніцтва сталі вучні 5 і 11 класаў.

      У 5-11 класах у конкурсе  “Фамільны герб» вучні праявілі свае творчыя здольнасці. Свае работы прадставілі толькі вучні 6,7 класаў. Адамчанка Лізавета і Шклярык Мацвей занялі 1месца. Шымечка Маргарыта -2 месца.Булава Ілья- 3 месца.

20 лютага прайшла рэспубліканская гульня-конкурс "Буслік- 2020" У гэтым годзе прынялі ўдзел вучні 3-9 класаў. Усіх удзельнікаў было 28 чалавек.Будзем чакаць вынікаў! Упэўнены, што пераможцы будуць і тут!

     На закрыцці тыдня беларускай мовы і літаратуры былі падведзены вынікі і ўручаны ўзнагароды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.