Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Выставка "Образование и карьера 2019"
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 44 человека

Каласавіны-2018

Дата: 5 декабря 2018 в 17:27, Обновлено 15 декабря 2018 в 17:35
18 просмотров

17 лістапада 2018 года ў ДУ “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей” адбыліся раённыя “Каласавіны-2018”,
прысвечанай жыццю і творчасці Якуба Коласа.

У гэтым годзе адзначалася 136-годдзе з дня нараджэння народнага песняра. Па традыцыі, у лістападзе ў навучальных установах, установах культуры праходзіць шмат мерапрыемстваў, прысвечаных яго жыццю і творчасці.

Раённы краязнаўчы музей прапанаваў вучням школ прыняць удзел адразу у трох творчых спаборніцтвах: конкурсе малюнкаў “Краявіды Пухавіччыны ў творчасці Якуба Коласа”, конкурсе юных паэтаў “Коласу прысвячаю” і віктарыне “Каласавіны-2018”.

Да “Каласавін” у мастацкай галерэі былі падрыхтаваны дзве выставы: фотаздымкаў малодшага сына народнага песняра Міхася Міцкевіча і малюнкаў, што даслалі на конкурс вучні школ. Завяршыла “Каласавіны” сустрэча, на якую запрасілі малодшую ўнучку Якуба Коласа, дачку яго сына Данілы Веру Міцкевіч. Яна, як і многія блізкія народнага песняра, прысвяціла сваё жыццё вывучэнню яго спадчыны.

Вучні нашай школы прынялі ўдзел у розных спаборніцтвах. Кучынская Антаніна, вучаніца 6 класа, падрыхтавала разгорнутыя адказы на пытанні віктарыны. Юныя мастачкі Анкудовіч Яўгенія і Цяцёра Мілана падалі на конкурс малюнак “Талька-слаўная рачулка”.

Вучаніцы 8 класа Назаранка Дар’я і Сіняўская Сафія, актыўныя ўдзельніцы “Каласавін” у чарговы раз прынялі ўдзел у віктарыне.
Вучаніца 11 класа Рэй Лізавета была ўзнагароджана Дыпломам I ступені ў конкурсе юных паэтаў “Коласу прысвячаю” за верш “Маналог у будучыню”.

Для вучняў нашай школы стала добрай традыцыяй прымаць удзел у “Каласавінах”. Штогод яны паказваюць выдатныя вынікі. За падрыхтоўку вучняў да раённай віктарыны Дыпломам ДУ “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей” была ўзнагароджана настаўнік беларускай мовы і літаратуры - Паддубоцкая Ірына Уладзіміраўна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.