Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 197 человек

100-годдзе з дня ўтварэння БССР

Дата: 14 января в 19:02, Обновлено 18 января в 19:46
187 просмотров

Агульнашкольная інфармацыйная гадзіна,прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР.

Смотреть фотоальбом мероприятия...

1 студзеня 1919 года была заснавана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі (ССРБ). Беларускі народ упершыню атрымаў  ўласную дзяржаўнасць з усімі яе атрыбутамі.

За 100 гадоў свайго існавання рэспубліка прайшла складаны і драматычны шлях развіцця, ператварылася з адсталай аграрнай ўскраіны былой царскай Расіі ў высокаразвітую краіну.

Важны этап для далейшага паспяховага развіцця беларускай дзяржаўнасці - гэта перыяд яе існавання ў складзе Савецкага Саюза. БССР - цэлая эпоха ў гісторыі. Рэспубліка праіснавала амаль усё XX стагоддзе і стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржавы. Важныя вехі нашай гісторыі - трагедыя тэрытарыяльнага падзелу ў 1921, уз'яднанне беларускага народа восенню 1939 г., напад нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў на СССР, аднаўленне рэспублікі і яе міжнароднае прызнанне пасля Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў перыяд БССР быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак сучаснай суверэннай Рэспублікі Беларусь.

У школе праводзяцца розныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. Запрашаем навучэнцаў прыняць удзел.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.