Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 197 человек

Прайшоў вечар сустрэчы з выпускнікамі.Як было на гэты раз?

Дата: 5 февраля в 09:00, Обновлено 11 февраля в 09:38
109 просмотров

02.02.2019 г. ДУА "Блонская сярэдняя школа" цёпла сустрэла сваіх выпускнікоў.Па традыцыі, асаблівая ўвага надаецца юбілейным выпускам. Тым, хто скончыў школу 5, 10, 15,20,25,30,35,40 гадоў таму. На падобнае мерапрыемства былыя школьнікі прыязджаюць з розных гарадоў і нават краін, каб убачыць дарагіх сэрцу сяброў. Гэта выдатная магчымасць расказаць аб сваіх поспехах і дасягненнях, расказаць пра сваю сям'ю, жонку і дзяцей, падзяліцца вопытам, абмяняцца тэлефонамі з таварышамі, каб падтрымліваць сувязь. Сустрэчы выпускнікоў наведваюць і настаўнікі-ветэраны педагагічнай працы. Яны з'яўляюцца ганаровымі гасцямі, якіх з нецярпеннем чакаюць, бо менавіта яны выпусцілі не адно пакаленне выпускнікоў. 

Якой была школьная атмасфера на гэты раз?
У традыцыі школы было складзена так, што акрамя канцэртнай праграмы яшчэ праводзіліся чаяванні ў сваіх класных аўдыторыях. Вельмі кранальна зноў убачыць калідоры школы, кабінеты, школьную дошку і крэйду. Бо менавіта тут, у гэтых сценах, чалавек рос, выхоўваўся, кахаў, атрымліваў веды, засмучаўся і радаваўся. Столькі момантаў было перажыта. А праз шмат гадоў, калі ўсе крыўды за дрэнныя адзнакі забытыя, прыемна ўспомніць пра  мінулыя падзеі. Школа валодае асаблівай энергетыкай, якую аднаўляюць дзіцячы шум і смех, пах заправы са школьнай сталовай... На вялікі жаль, у гэтым годзе "школьны " час быў абмежаваны для выпускнікоў і педагогаў.У адзін момант цеплыня і ўтульнасць роднай школы страціла сваю гасціннасць. Многія выпускнікі выйшлі са школы засмучанымі...Наўрад ці захочуць яны ў наступны раз ехаць праз сотні кіламетраў для такіх, абмежаваных часам, сустрэч.(Ад аўтара:па просьбе выпускнікоў перададзены іх пачуцці і адчуванні.)


Пасля ўсіх мерапрыемстваў у школе выпускнікі адправіліся працягваць святкаванне ў розныя начныя ўстановы: кафэ,рэстараны. Тут ужо ў нефармальнай абстаноўцы можна як след расслабіцца, пагаварыць па душах з блізкімі і дарагімі аднакласнікамі, смачна паесці і патанчыць, адзначыць сустрэчу.
Так было на гэты раз!

Глядзець поўны фотаадчот з сустрэчы...

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.